|
There are no translations available. 16 лістапада ў Беларусі стартаваў мультымэдыйны адукацыйны праект “Моладзевая акцыя мультымэдыяў” (МАМ). Асноўная ідэя праекту - данесьці моладзі каштоўнасьці, адказнасьць і веды, якія нясе ў сабе прафэсыя журналіста. На партале mammedia.org зарэгістраваныя ўдзельнікі змогуць ствараць і публікаваць уласныя газэты. На партале разьмешчаныя гатовыя макеты газэтаў, зь якіх неабходна абраць адпаведны, напоўніць яго зьместам ды публікаваць – на партале ці ў друкаванай вэрсіі. Праект прапануе таксама ўдзел у конкурсах і сэмінарах, дыстанцыйнае навучаньне (э-лекцыі www.еlekcyi.org), інфармуе пра стажыроўкі, гранты й стыдэндыі. Сайт прадстаўлены на польскай і беларускай мовах. Да супрацоўніцтва запрашаюцца настаўнікі, кіраўнікі журналісцкіх школаў і гурткоў. 16 лістапада 2009 году партал абвесьціў першы конкурс для паўстаючых на ім рэдакцыяў. Кожнай рэдакцыі прапануецца абраць сваё крэда ці дэвіз. Аўтарытэтная камісія з журналістаў вызначыць, наколькі крэда адпавядае зьместу газэты (на прыкладзе аднога нумару выданьня). Наступны конкурс працягнецца ад 1 сьнежня да 15 студзеня: будзе абірацца найлепшае сьвяточнае, каляднае выданьне. |













