|
There are no translations available. Праграма абмену для студэнтаў вышэйшых навучальных установаў (UGRAD) зьяўляецца праграмаю Бюро па справах адукацыі й культуры Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША ды адмініструецца Радаю міжнародных навуковых дасьледваньняў і абменаў (IREX). Праграма дае магчымасьць студэнтам першых, другіх ды трэціх курсаў зь Беларусі навучацца цягам акадэмічнага году ва ўнівэрсытэтах альбо двухгадовых ці чатырохгадовых каледжах ЗША. Удзельнікі адбіраюцца шляхам адкрытага конкурсу.Студэнты, якія на час падачы дакумантаў на конкурс зьяўляюцца першакурснікамі, будуць пражываць у амэрыканскай сям'і альбо студэнцкім інтэрнаце ды будуць навучацца ў двухгадовым каледжы. Студэнты, якія на час паданьня дакумантаў навучаюцца на другім ці трэцім курсах, будуць жыць у студэнцкім інтэрнаце ды навучацца у чатырохгадовым каледжы ці ўнівэрсытэце. Спэцыяльнасьці: Антрапалёгія, бізнэс, бухгальтарскі ўлік, геалёгія, эканоміка, журналістыка ды СМІ, інжынэрыя, кампутаровыя дыстыпліны, крымінальнае права, мэнэджмэнт гатэльнай ды рэстарацыйнай гаспадаркі, мэнэджмэнт аховы навакольнага асяродзьдзя, мэтадалёгія адукацыі, міжнародныя зносіны, паліталёгія, права, псыхалёгія, сельская гаспадарка, сацыялёгія, фізіка, хімія ды іншыя. Патрабаваньні да ўдзельнікаў ды крытэры адбору апісаныя ў аплікацыйнай форме, глядзіце даданы файл "2010-2011 Global UGRAD Application Packet.zip". Дакуманты на ўдзел у праграме можна падаць анлайн. Чытайце інструкцыю. Апошні тэрмін падачы анкетаў: 7 сьнежня 2009 году да 17.00.
Паводле рассылкі belngo.info |













