|
There are no translations available. Міністэрства ўнутраных справаў Літвы 15-га сьнежня 2009 году абвесьціла першы конкурс праектных прапановаў для праектаў транспамежнага супрацоўніцтва. Праекты атрымаюць фінансаваньне са сродкаў Эўразьвязу. Праектныя прапановы мусяць быць скіраваныя на ўзмацненьне тэрытарыяльнага адзінства памежнага рэгіёну Латвіі, Літвы й Беларусі, гарантаваньне высокага ўзроўню абароны навакольнага асяродзьдзя, забесьпячэньня эканамічнага й сацыяльнага дабрабыту, а таксама на прасоўваньне міжкультурнага дыялёгу. Праектрыя прапановы мусяць быць паданыя ў Сумесны тэхнічны сэкратарыят (пр. Канстытуцыёс 7, LT-09308, Вільня, Літва) у адпаведнасьці з працэдурай, прадстаўленай у "Інструкцыі для заяўнікоў на атрыманьне гранту" на сайце. Апошні тэрмін падачы заяваў: 2 красавіка 2010 году да 16.00.
Падрабязную інфармацыю чытайце на сайце. |













