Молодежные демократические силы (МоДеС)
       
  • Russian (CIS)
  • English (United Kingdom)
What is MoDeS?   Our affairs Social office

There are no translations available.

Спабор для маладых літаратараў

Беларускі ПЭН-Цэнтар абвяшчае творчы спабор для маладых літаратараў, прымеркаваны да 75-годзьдзя зь дня нараджэньня Карласа Шэрмана.


Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 16 да 27 гадоў (на момант абвяшчэньня
спабору). Ляўрэаты спабору будуць запрошаныя на літаратурны сэмінар
і майстар-клясы ў Менск, дзе змогуць прадставіць і абмеркаваць свае
творы зь вядомымі пісьменьнікамі, выкладчыкамі, навукоўцамі.

Прымаюцца літаратурныя творы тых жанраў, якімі быў слаўны Карлас Шэрман, а менавіта: вершы, эсэ, мастацкія пераклады. У сувязі з тым, што ў гэтым годзе адзначаецца 200-гадовы юбілей Эдгара Алана По, для маладых перакладчыкаў ўведзеная спэцыяльная намінацыя «пераклад аднога твору Э. А. По».

Творы можна дасылаць на эл. адрас: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it (з пазнакай «Літаратурны конкурс») альбо паштовы адрас: 220050, а/с 218, Мінск, РГА «Беларускі ПЭН-Цэнтр».

Апошні тэрмін (паводле даты на паштовым штампе альбо даты адпраўкі электроннага ліста): 20 сакавіка 2009 году.

Падсумаваньне першага туру адбудзецца 20 красавіка.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (017) 284–73–29.

 

 

OUR FRIENDS

Третий Путь

SILBA

інфацыйны праект моладзь орг
 
In Actio
 
http://www.liberalclub.biz



стоп-бензин