|
There are no translations available. Фэст арт-праектаў Fun House Творчыя і крэатыўныя людзі ва ўзросьце ад 16 да 31 году запрашаюцца да ўдзелу ў фэсьце моладзевых экспэрымэнтальных арт-праектаў. Арт-фэст FUN HOUSE, прысьвечаны разьвіцьцю сучаснага мастацтва ў Беларусі, ладзіцца ў Менску з 27 красавіка да 2 траўня 2009 году. На ім будуць прадстаўленыя найбольш актуальныя сучасныя накірункі: музыка, мода, фота, боды-арт, пэрформанс. У праграме таксама арт-трэнінгі, сэмінары і майстар-клясы па ўсіх творчых накірунках. З пытаньнямі зьвяртайцеся па тэлефонах: +375-296-02-60-05, +375-295-60-53-44. Апошні тэрмін падачы заявак: 25 лютага 2009 г. Больш падрабязную інфармацыю і фармуляры заявак глядзіце на сайце. Паводле "Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны".
|













