|
There are no translations available. Прапануем ўзяць удзел у Фэсьце моладзевых арганізацыяў, які мае адбыцца 29 траўня. Ён будзе складацца зь дзьвюх частак: ФЭСТЫВАЛЬ Прадстаўленьне пасьпяховай кампаніі, акцыі, іншай дзейнасьці, якой ганарыцца вашая арганізацыя. і якую хацела б паўтарыць ды, магчыма, запрасіць іншыя арганізацыі далучыцца. Вашыя рэцэпты посьпеху. Прэзэнтацыя мусіць займаць да 7 хвілінаў часу. Форма й фармат - любыя (слайды, пэрфомансы, відэа, ды што заўгодна, галоўнае, каб прэзэнтацыя не была выключна вуснай). КАНФЭРЭНЦЫЯ "Пэрспэктывы моладзевага руху ў Беларусі". Пойдзе гаворка пра стан моладзевага руху, пэрспэктывы, моладзевае лідэрства й сумесную дзейнасьць. Ад адной арганізацыі на мерапрыемства запрашаюцца па 2-3 прадстаўнікі. Аб намеры ўзяць удзел неабходна паведаміць да 22 траўня. Таксама да 22 траўня паведамце, калі ласка, аб сваім жаданьні зрабіць прэзэнтацыю на Фэстывалі і/ці выступіць у якасьці дакладчыка на Канфэрэнцыі. З аргкамітэтам можна зьвязацца праз тэл: +375 29 6855239 (Сяржук), e-mail: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it |













