Молодежные демократические силы (МоДеС)
   
   
  • Russian (CIS)
  • English (United Kingdom)
What is MoDeS?   Our affairs Social office

There are no translations available.

Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасьцю праваабарончых арганізацыяў, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2009 год.

 

У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філязофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Выкладчыкамі Школы зьяўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацыяў Беларусі ды іншых краінаў, вядомыя й аўтарытэтныя спэцыялісты ў галіне правоў чалавека й права. Месца правядзеньня: Літва (Вільня).

Працоўныя мовы: беларуская ды расейская.

Тэрміны правядзеньня летніх Школаў па правах чалавека:

Школа 1: 3 і 11 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 6 чэрвеня ўключна).
Школа 2: 12 і 20 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 10 чэрвеня ўключна).
Школа 3: 24 ліпеня і 1 жніўня (заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня ўключна).
Школа 4: 2 і 10 жніўня (заяўкі прымаюцца да 27 чэрвеня ўключна).

Запрашаецца беларуская моладзь, зацікаўленая ў набыцьці ведаў у галіне правоў чалавека (узрост: ад 18 да 25 гадоў). Кожная група будзе сфармаваная з 18-22 удзельнікаў.

Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт мусіць запоўніць рэгістрацыйную форму (глядзіце даданы файл "anketa.doc") і даслаць не пазней за вызначаны тэрмін па адрасе: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it .

Пажадана прадаставіць таксама рэкамэндацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадзкай арганізацыі, зь якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы).

Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія арыентуюцца ў грамадзкай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманьні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысьць іх абароны.

УВАГА: ня будуць разглядацца заяўкі прэтэндэнтаў, тэрмін дзеяньня пашпартоў якіх заканчваецца за ТРЫ МЕСЯЦЫ да даты правядзеньня адпаведнай Школы. Транспартныя выдаткі, зьвязаныя з афармленьнем віз, кампэнсаваныя ня будуць. Па дадатковых пытаньнях звяртайцеся па адрасе: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it

 

OUR FRIENDS

Третий Путь

SILBA

інфацыйны праект моладзь орг
 
In Actio
 
http://www.liberalclub.biz



стоп-бензин