|
There are no translations available. The Trust for Civil Society in Central and Eastern Europe абвяшчае конкурс для студэнтаў, маладых журналістаў і актывістаў з Цэнтральнай і ўсходняй Эўропы (у тым ліку зь Беларусі) у веку ад 18 да 30 год.
Працы, якія будуць прапанаваныя на конкурс мусяць утрымліваць наватарскае прадстаўленьне праблематыкі грамадзянскай супольнасьці й кіравацца ідэяй падвышэньня грамадзянскага і грамадзкага актывізму. Тры пераможцы атрымаюць стыпэндыю ў памеры 2 тыс. даляраў, якую змогуць выкарыстаць для асабістага разьвіцьця (адукацыя, стажыроўка, асабісты дасьледніцкі праект) ды прымуць удзел у Міжнародным форуме, які адбудзецца ў Браціславе з 16 да 18 верасьня 2009 году. |













