Молодежные демократические силы (МоДеС)
   
   
  • Russian (CIS)
  • English (United Kingdom)
What is MoDeS?   Our affairs Social office

There are no translations available.

У межах праграмы падрыхтоўкі спэцыялістаў у галіне рэгіянальнага разьвіцьця пачаўся набор у школу "Асновы эканамічнага разьвіцьця рэгіёну". Праграма школы складаецца з трох модуляў:


1) Плянаваньне эканамічнага разьвіцьця рэгіёнаў.
2) Мясцовыя фінансы й бюджэтаваньне.
3) Кіраваньне чалавечымі рэсурсамі й камунікацыя.


Кожны модуль праводзіцца у адну сэсію цягам 1,5 дзён. Навучаньне у межах школы будзе праходзіць цягам трох месяцаў (жнівень-кастрычнік) па выходных
днях.
Для кожнай групы ўдзельнікаў праграмы будзе прапанаваны адмысловы графік правядзеньня сэсіяў.

Па выніках навучаньня слухачы школы атрымаюць сэртыфікаты. Лепшыя ўдзельнікі школы, з улікам рэйтынгавай ацэнкі, атрымаюць магчымасьць
азнаёміцца з досьведам рэгіянальнага разьвіцьця ў Галяндыі й Чэхіі цягам 2-х тыднёвай стажыроўкі.

Працоўная мова школы: беларуская.

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца:
- Людзі ва ўзросце ад 21 да 40 год, якія маюць вышэйшую адукацыю (заяўкі ад студэнтаў апошніх курсаў ВНУ таксама будуць разглядацца).
- Сацыяльна актыўныя прадстаўнікі НДА, партыяі ды іншых арганізацыяў (бізнэс-саюзы, бізнэс-арганізацыі ды інш.).
- Гатовыя прымаць удзел ва ўсіх сэсіях школы.
- Цікавыя, яскравыя ды камунікабельныя асобы.

Заяўкі на ўдзел у школе прымаюцца па электронным адрасе: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
Форму заяўкі глядзіце ў даданым файле "applicationform.doc".

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня 2009 году.

Падрабязную інфармацыю чытайце ў файле "ABVESTKA-SHKOLA_Bel.pdf".

 

 

OUR FRIENDS

Третий Путь

SILBA

інфацыйны праект моладзь орг
 
In Actio
 
http://www.liberalclub.biz



стоп-бензин