Молодежные демократические силы (МоДеС)
       
  • Russian (CIS)
  • English (United Kingdom)
What is MoDeS?   Our affairs Social office

There are no translations available.

  Эўрапейскі дом сустрэчаў - Фонд Новы Стаў запрашаюць да ўдзелу ў Эканамічным форуме маладых лідэраў. Форум адбудзецца з 8 па 12 верасьня 2009 году ў Новым Сончы, Польшча.
 
  Эканамічны форум маладых лідэраў зьяўляецца партрэрскай праграмай Эканамічнага форума ў Крыніцы. Ён стварае магчымасьць сустрэцца ды абмеркаваць будучае Эўропы. Кожны год у Новы Сонч прыязджаюць 300 маладых лідэраў няўрадавых арганізацыяў, палітычных, грамадзкіх ды студэнцкіх арганізацыяў з 42 краінаў Эўропы. Форум - гэта пляцоўка асабістых сустрэчаў і дыскусіяў з палітыкамі, прадпрымальнікамі, прадстаўнікамі Эўрапэйскай камісіі, главамі дзяржаваў і ўрадаў.
 
  Удзельнікі форума ня толькі абмяркоўваюць актуальныя праблемы Эўропы, але і самі знаходзяць на іх канкрэтныя адказы. Форум вызначае ролю маладога
пакаленьня ў грамадзкіх і эканамічных пераўтварэньнях на эўразійскім кантынэнце.
 
  Афіыйная мова форума - ангельская.
 
  Каб прыняць удзел у форуме, неабходна запоўніць анлайн заяўку, якая разьмешчаная на сайце: www.forum-leaders.eu.
 
  Апошні тэрмін падачы заявак: 10 ліпеня 2009 году.
 
  Падрабязную інфармацыю чытайце на сайце: www.forum-leaders.eu
 

OUR FRIENDS

Третий Путь

SILBA

інфацыйны праект моладзь орг
 
In Actio
 
http://www.liberalclub.biz



стоп-бензин