Молодежные демократические силы (МоДеС)
   
   
  • Russian (CIS)
  • English (United Kingdom)
What is MoDeS?   Our affairs Social office

There are no translations available.

Грамадзкая арганізацыя "Цэнтар сацыяльных інавацыяў" запрашае да ўдзелу ў сэмінарах "Права пацыентаў у Беларусі: пытаньні гарантыяў і абароны". Сэмінары адбудуцца ў Вільні з 23 па 25 кастрычніка (першая група ўдзельнікаў) і з 11 па 13 сьнежня (другая група ўдзельнікаў) 2009 году.

Удзельнікі сэмінару атрымаюць новыя веды аб існуючых праблемах у галіне гарантыяў правоў пацыентаў і магчымых сродках іх вырашэньня. Экспэрты зь Беларусі, Літвы й Даніі прадставяць інсуючы міжнародны вопыт працы ў галіне правоў пацыэнтаў.

Да ўдзелу ў сэмінары запрашаюцца зацікаўленыя спэцыялісты ў галіне аховы здароўя, студэнты й аспіранты мэдычных ВНУ, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, супрацоўнікі экспэртнай мэдычнай службы, спэцыялісты ў галіне мэдычнага права, незалежныя праваабаронцы, журналісты ды прадстаўнікі СМІ, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы.

Каб прыняць удзел у сэмінары, неабходна даслаць заяўку на эл. адрас: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it з пазначэньнем прозьвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка, месца працы (вучобы), пасады, кароткага апісаньня прычынаў зацікаўленасьці ва ўдзеле ў дадзеным сэмінары (да 1 старонкі), нумар кантактнага тэлефона. У заяве неабходна пазначыць пашпартныя дадзеныя для атрыманьня візы: прозьвішча ды імя ангельскай транскрыпцыяй, дата нараджэньня, нумар пашпарту, дата выдачы й тэрмін дзеяньня пашпарту.

Выдаткі на праезд і пражываньне ўдзельнікаў кампэнсуюць арганізатары.

З заяўнікоў аргкамітэтам будуць сфармаваныя групы для ўдзелу ў першым альбо другім сэмінарах, у залежнасьці ад складу групаў і, па магчымасьці, часовых перавагаў саміх удзельнікаў.

Па пытаньнях зьвяртайцеся да каардынатара сэмінараў Тацяны Кавалёвай па маб. тэл. +375 29 353 44 45, альбо +375 29  684 07 09 (пн.-пт., з 10:00 да 18:00), тэл./факс +375 17 245-41-18.
 

OUR FRIENDS

Третий Путь

SILBA

інфацыйны праект моладзь орг
 
In Actio
 
http://www.liberalclub.biz



стоп-бензин