|
There are no translations available. United States Institute of Peace абвяшчае конкурс на атрыманьне стырэндыяў і грантаў. Да ўдзелу запрашаюцца сябры няўрадавых арганізацыяў ды індывідуальныя асобы, якія займаюцца актуальнымі сацыяльнымі праблемамі. Грант могуць атрымаць: НДА ды індывідуальныя асобы. Мэты, на якія можа быць выдаткаваны грант: вышэйшая адукацыя, публічная й прыватная адукацыя, правядзеньне трэнінгаў, дасьледваньняў і падтрымку бібліятэкаў. Найбольш актуальныя кірункі для United States Institute of Peace: - аналіз канфліктаў ды іх пераадоленьне; - постканфліктный сьвет і арганізацыя стабільнасьці; - рэлігія й дзейнасьць на карысьць усталяваньня міру; - роля жанчыны ў будаўніцтве міру; - моц закону й справядлівасьць; - эканоміка й канфлікт; - сацыяльны, фізычны, псыхалягічны аспэкты вайны; - СМІ і канфлікт. Апошні тэрмін падачы заявак: 1 кастрычніка 2009 году. Падрабязная інфармацыя - на сайце: http://www.usip.org/grants-fellowships/annual-grant-competition Паводле рассылкі БАСР |













