Молодежные демократические силы (МоДеС)
   
   
  • Russian (CIS)
  • English (United Kingdom)
What is MoDeS?   Our affairs Social office

There are no translations available.

28 верасьня 2009 году адбудзецца прэзэнтацыя Інстытута палітычных дасьледаваньняўПалітычная сфэра”, а таксама прэсавая канфэрэнцыя.

Асновай Інстытута стала супольнасьць, якая склалася вакол часопіса палітычных дасьледаваньняў “Палітычная сфэра” (www.palityka.org), заснаванага ў 2001 годзе пры кафэдры паліталёгіі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. З 2006 года супольнасьць працуе ў рамках Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта ў Вільні.

Інстытут будзе займацца перш за ўсё дасьледчай, аналітычнай, выдавецкай, а таксама іншай акадэмічнай і культурнай дзейнасьцю.

Мэта дзейнасьці Інстытута – вывучэньне палітыкі, прафэсыяналізацыя дасьледчай дзейнасьці, мадэрнізацыя выкладаньня палітычных дысцыплінаў, фармаваньне прафэсыйнай супольнасьці дасьледчыкаў палітыкі ў Беларусі, а таксама інтэграцыя беларускіх навукоўцаў у рэгіянальны, эўрапейскі й міжнародны акадэмічны кантэкст.

Прэзэнтацыя й прэсавая канфэрэнцыя адбудуцца ў гатэлі Crowne Plaza па адрасе: вул. Кірава 13. Пачатак а 17.00.

Кантакты для даведак:
Дырэктар: Андрэй Казакевіч, PhD
+ 375 29 6733296 (Беларусь)

Асыстэнт дырэктара: Андрэй Асадчы
+ 375 29 3818742 (Беларусь)
+ 370 60460645 (Літва)

Больш падрабязна з канцэпцыяй можна азнаёміцца на сайце:
http://palityka.org/palitykaorg/centar-palitychnaga-analizu/
 

OUR FRIENDS

Третий Путь

SILBA

інфацыйны праект моладзь орг
 
In Actio
 
http://www.liberalclub.biz



стоп-бензин