Молодежные демократические силы (МоДеС)
   
   
  • Russian (CIS)
  • English (United Kingdom)
What is MoDeS?   Our affairs Social office

There are no translations available.

Міжнароднае асьветніцкае грамадзкае аб'яднаньне «АКТ» запрашае да ўдзелу ў майстар-клясе "Новыя мэдыі як інструмэнт папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці". Мэтай мерапрыемства зьяўляецца прэзэнтацыя магчымасьцей выкарыстаньня Інтэрнэту (вэб-пляцоўкі, сацыяльныя сеткі) для абмену інфармацыяй сярод грамадзкіх арганізацый і папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці сярод насельніцтва. Экспэрт: Паўлюк Быкоўскі, мэдыяспэцыяліст, загадчык аддзела палітыкі газэты «Белорусы и рынок».

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамазкіх арганізацыяў, зацікаўленыя ў павышэньні эфэктыўнасьці працы са сваімі мэтавымі групамі.

Асноўныя аспэкты, якія плянуецца разгледзець на майстар-клясе:

-Новыя мэдыі як інструмэнт абмену інфармацыяй і папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці;
-Спэцыфіка напісаньня матэрыялаў для Інтэрнэт-прасторы;
-Практыкум па падрыхтоўцы інфармацыі для мэтавых групаў;
-Магчымасьці выкарыстаньня сацыяльных сетак (В контакте, Facebook, Twitter і інш.) для папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці.

Мерапрыемства адбудзецца 8 лістапада з 12.30. да 16.30 у Горадні.

Для ўдзелу ў майстар-клясе неабхода запоўніць анкету (у далучаным файле"anketa-AKT-bel.doc") і даслаць яе на адрас This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it .

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 кастрычніка.

Пра вынікі адбору ўдзельнікаў будзе паведамлена 2 лістапада.

Кантактная асоба: Лана Руднік (+375-29-284-77-99)
 

OUR FRIENDS

Третий Путь

SILBA

інфацыйны праект моладзь орг
 
In Actio
 
http://www.liberalclub.biz



стоп-бензин