|
There are no translations available. Гомельскі Дэмакратычны Форум сумесна з Малапольскім Адукацыйным Таварыствам (Новы Сонч, Польшча) запрашаюць маладых лідэраў зь Беларусі да ўдзелу ў Клюбе Лякальных Лідэраў, які праводзіцца ў межах праграмы PolishAid. Мэтай праграмы зьяўляецца адукацыя 22-х маладых людзей зь Беларусі лідэрскім навыкам для дзеяньняў у абарону грамадзкіх інтарэсаў у сваіх лякальных супольнасьцях. У праграму ўваходзяць адукацыйныя сэмінары й трэнінгі цягам 9-ці дзён у горадзе Новы Сонч, накіраваныя на атрыманьне эфэктыўных лідэрскіх навыкаў, а таксама азнаямляльныя візыты ў Кракаўскія й Варшаўскія грамадзкія арганізацыі ды фонды. Арганізатыры кампэнсуюць выдаткі на праезд, пражываньне й харчаваньне. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросьце да 35 год, якія маюць канкрэтную матывацыю да дзеяньняў у абарону грамадзкіх інтарэсаў, а таксама дакумэнтальна пацьвержаны ўдзел у жыцьці грамадзянскай супольнасьці й рэкамэндацыю ад аўтарытэтнага прадстаўніка грамадзянскай супольнасьці. Каб прыняць удзел у праграме, неабходна запоўніць заяўку, форму якой глядзіце ў даданым файле і даслаць яе на адрас: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it . Апошні тэрмін падачы заявак: 1 красавіка 2010 году да 24.00. |






Гомельскі Дэмакратычны Форум сумесна з Малапольскім Адукацыйным Таварыствам (Новы Сонч, Польшча) запрашаюць маладых лідэраў зь Беларусі да ўдзелу ў Клюбе Лякальных Лідэраў, які праводзіцца ў межах праграмы PolishAid. 






