Молодежные демократические силы (МоДеС)
   
   
  • Russian (CIS)
  • English (United Kingdom)
What is MoDeS?   Our affairs Social office

There are no translations available.

Фундацыя "Адукацыя для Дэмакратыі" арганізуе у межах праграмы RITA стажыроўку ў Польшчы для грамадзкіх актывістаў зь Беларусі. Мэтай стажыроўкі зьяўляецца ўсталяваньне кантактаў з польскімі няўрадавымі арганізацыямі і запачаткоўваньне новых сумесных праектаў.

Стажыроўка будзе праходзіць у польскай няўрадавай арганізацыі, якую абярэ ўдзельнік згодна яго інтарэсам і сфэры дзейнасьці. Працягласьць залежыць ад удзельніка (ад 7 да 14 дзён). Стажыроўка адбудзецца ў тэрмін з траўня па верасень 2010 году. Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд, пражываньне, харчаваньне, а таксама выдаткі, зьвязаныя зь перамяшчэньнем па тэрыторыі Польшчы. У выпадку неабходнасьці будзе прадастаўлены перакладчык. Кожны ўдзельнік стажыроўкі атрымае ноўтбук.

Запрашаюцца прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў, школаў ды іншых нефармальных групаў зь Беларусі, якія разам з польскай няўрадавай арганізацыяй рэалізавалі альбо рэалізуюць праекты ў межах Праграмы RITA.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету на польскай альбо расейскай мове (даступная на сайце), а таксама прадаставіць рэкамэндацыю ад польскай няўрадавай арганізацыі, зь якой быў рэалізаваны праект. Дакумэнты трэба даслаць на эл. адрас: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it , пазначыць у тэме ліста "STAZ/STAZHIROVKA". 

Апошні тэрмін падачы заявак: 9 красавіка 2010 году. Сьпіс удзельнікаў будзе апублікаваны да 4 траўня на сайце праекта.
 

OUR FRIENDS

Третий Путь

SILBA

інфацыйны праект моладзь орг
 
In Actio
 
http://www.liberalclub.biz



стоп-бензин