|
There are no translations available. Факультэт сацыялёгіі й паліталёгіі Маскоўскай вышэйшай школы сацыяльных і эканамічных навук (Шанінкі) абвесьціў XIII конкурс сярод грамадзянаў Беларусі на атраманьне стыпэндыі для навучаньня ў 2010/2011 навучальным годзе па наступных спэцыяльнасьцях: - фундамэнтальная сацыялёгія, - палітычная сацыялёгія й палітычныя дасьледваньні. Тэрмін навучаньня - адзін год. Працоўная мова - расейская. Выпускнікі факультэта па выніках пасьпяховага навучаньня атрымаюць: - ступэнь і дыплём магістра Манчэсьцерскага ўнівэрсытэту (MA in Sociology или MA in Political Sciences), - расейскі дзяржаўны дыплём аб прафэсійнай прападрыхтоўцы. Стыпэндыя Маскоўскай Школы цалкам пакрывае выдаткі на навучаньне, праезд, а таксама часткова пакрывае пражываньне ў Маскве ў пэрыяд навучаньня. Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія маюць вышэйшую адукацыю (ступэнь бакаляўра альбо дыплём спэцыяліста) ды валодаюць ангельскай мовай. Уступныя экзамэны адбудуцца ў Менску 19-20 жніўня 2010 году. Месца будзе паведамлена дадаткова на сайце Маскоўскай Школы: www.msses.ru Дакумэнты на ўступ прымаюцца па пошце заказным лістом на адрас: пр. Вернадзкага, 82-2, Масква, РФ, Маскоўская вышэйшая школа сацыяльных і эканамічных навук. Дата адпраўленьня ліста - не пазьней за 6 жніўня 2010 году. Апошні тэрмін падачы заявак: 16 жніўня. З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. адрас: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it альбо праз тэл.прыемнай камісіі: +7-495-564-8582. |













