Молодежные демократические силы (МоДеС)
   
   
  • Russian (CIS)
  • English (United Kingdom)
What is MoDeS?   Our affairs Social office

There are no translations available.

"Офіс за дэмакратычную Беларусь" (Брусэль, Бэльгія) запрашае беларускіх спэцыялістаў паўдзельнічаць у адукацыйнай праграме: "Палітыка ЭЗ у галіне транспарту й транзіту: дзелімся досьведам".

17-20 траўня 2010 г. па выніках конкурснага адбору Брусэль наведае група зь 5 беларускіх спэцыялістаў па транспарту й транзіту.

Падчас візыту беларускія спэцыялісты змогуць пазнаёміцца з мэханізмамі функцыянаваньня інстытутаў ЭЗ, такіх як Рада Эўразьвязу, Эўрапейская Камісія ды Эўрапейскі Парлямэнт, наладзіць кантакты з эўрапейскімі калегамі, сустрэцца з прадстаўнікамі прафэсійных і грамадзкіх арганізацыяў, якія займаюцца пытаньнямі транспарту й транзіту.

Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд, пражываньне, страхоўку ды консульскі збор за візу.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, якія займаюцца праблемамі транспарту й транзіту, а таксама прадстаўнікі Міністэрства транспарту й камунікацыяў Рэспублікі Беларусь, навукоўцы й дасьледчыкі.

Каб узяць удзел у праграме неабходна запоўніць анкету  і даслаць яе на адрас: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it

Апошні тэрмін падачы заявак: 20 красавіка 2010 г. З кандыдатамі, якія будуць абраныя для ўдзелу ў інтэрвію, зьвяжуцца не пазней за 25 красавіка.

Па ўсіх пытаньнях зьвяртайцеся да Зьміцера Дабравольскага, адміністратара праграмы ў Беларусі, па тэлефоне: +375 29 857 2000, а таксама праз эл. пошту: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it

Паводле n-europe.eu
 

OUR FRIENDS

Третий Путь

SILBA

інфацыйны праект моладзь орг
 
In Actio
 
http://www.liberalclub.biz



стоп-бензин