Молодежные демократические силы (МоДеС)
   
   
  • Russian (CIS)
  • English (United Kingdom)
What is MoDeS?   Our affairs Social office

There are no translations available.

З 19 па 24 верасьня ў Кракаве адбудзецца Моладзевы форум, які арганізуюць Klub Jagielloński у супрацоўніцтве з Ягелонскім унівэрсытэтам. Мэта форуму - закласьці асновы супрацоўніцтва ў коле маладых інтэлектуалаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзкія актывісты, студэнты старэйшых курсаў, журналісты, маладыя навукоўцы зь Беларусі ўзростам да 35 год. Плянуемая колькасьць удзельнікаў - 40 чалавек.

Асноўнай тэмай форуму будзе інтэграцыя, арыентаваная на выкарыстаньне асабістага досьведу ў межах агульных рэгіянальных інтарэсаў і гісторыі.

Сэмінары форуму будуць базавацца на чатырох асноўных тэмах: гісторыя й асоба, грамадзтва й палітыка, эканоміка й міжнародныя адносіны. Да ўдзелу ў канфэрэнцыі запрошаныя экспэрты: Норман Дэйвіс, Вацлаў Гавэл, ³таўтас Ландзбэргіс, Вайра ³ке-Фрэйбэрг. Усе даклады й лекцыі экспэртаў будуць апублікаваныя на старонцы праекту, якая стане месцам абмену ідэямі пасьля форуму. Асобная справаздача аб працы форуму будзе апублікаваная ды распаўсюджаная сярод ключавых дзяржаўных інстытутаў і аналітачных цэнтраў у краінах-удзельніцах.

Каб прыняць удзел, неабходна падрыхтаваць эсэ на адну з тэмаў: гісторыя й асоба, грамадзтва й палітыка, эканоміка й міжнародныя адносіны. Эсэ могуць быць сфакусаваныя на нацыянальных і рэгіянальных пытаньнях у сувязі з адлюстраваньнем шляхоў далейшага супрацоўніцтва й агульных інтарэсаў сярод краінаў Усходняй Эўропы. Таксама неабходна даслаць заяўку на эл. адрас: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it , у якой пазначыць:
- імя, прозьвішча,
- грамадзянства,
- дату нараджэньня,
- адукацыю,
- род заняткаў,
- сяброўства ў арганізацыі,
- папярэднюю назву эсэ.

Працоўная мова форуму - ангельская.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 жніўня 2010 году.

Кошт удзелу ў канфэрэнцыі складае 40 эўра. Арганізатары забясьпечаць пражываньне, харчаваньне й кампэнсуюць выдаткі на праезд да 150 эўра.

За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся на эл. адрас: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it .
Падрабязнасьці чытайце на сайце

Кантакты: Young Europe Forum
Адрас: Rynek Główny 39/9, 31-013 Kraków
Тэлефон: + 48 12 429 02 73, электронная пошта: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
Вэб-сайт
 

OUR FRIENDS

Третий Путь

SILBA

інфацыйны праект моладзь орг
 
In Actio
 
http://www.liberalclub.biz



стоп-бензин