Молодежные демократические силы (МоДеС)
   
   
  • Russian (CIS)
  • English (United Kingdom)
What is MoDeS?   Our affairs Social office

There are no translations available.

ЭГУ і праграма "Сацыяльныя трансфармацыі ў Памежжы (Беларусь, Украіна, Малдова)" пры фінансавай патрымцы Карпарацыі Карнэгі, Нью-Ёрк ды адміністратыўным садзеяньні Амэрыканскіх Радаў па міжнароднай адукацыі(ACTR/ACCELS) абвесьцілі конкурс на атрыманьне грантаў для правядзеньня індывідуальных і калектыўных дасьледваньняў у межах праграмы.


Мэта конкурсу - аказаньне матэрыяльнай, навуковай, мэтадычнай, інфармацыйнай падтрымкі ў вывучэньні сацыяльнай трансфармацыі ў кантэксьце Памежжа дасьледчыкамі ды выкладчыкамі зь Беларусі, Украіны й Малдовы.

Прыярытэтамі конкурсу зьяўляюцца наступныя праблемы:
  • - Сусьветны эканамічны крызіс як "новы палітычны гулец": паліталягічныя прагнозы сярэднетэрміновай пэрспэктывы.
  • - Беларусь, Украіна й Малдова ў кантэксце эўрапейскай ініцыятывы: выклік Усходняга Партнэрства.
  • - Вышэйшая школа: практыкі трансфармацыі ва ўмовах соцыюма, які трансфармуецца.
  • - Пасьля Акадэміі Навук: лёсы навуковых інстытуцыяў у пост-савецкай Усходняй Эўропе.
  • - Інтэлектуалы і ВАК: палітыка ведаў і новыя рэаліі акадэмічнай кар'еры.
  • - Мовы сучасных сацыяльных й гуманітарных ведаў: рэгіянальны кантэкст у заходнеэўрапейскай пэрспектыве.
  • - Антрапалёгія постсавецкай штодзённасьці: аблічча беднасьці.
  • - Антрапалёгія постсавецкай штодзённасьці: міграцыя як адапціўная стратэгія.
  • - Этнічнасьць, рэгіяналізм і нацыяналізм ва Ўсходняй Эўропе: "новыя" ды "старыя" меньшасьці ў кантэксьце ідыялёгіяў нацыянальнага будаўніцтва.
  • - "Энэргетычная бясьпека" ды новыя стратэгіі палітычных элітаў Усходне-Эўрапейскага Памежжа.
  • - "Сэк'юрытызацыя" інфармацыйна-камунікацыйнай сфэры й кансалідацыя ўлады ў краінах Усходняй Эўропы.
  • - Ідэялёгія антыглябалізму ва Ўсходняй Эўропе: культурны рэлятывізм і канцэпцыя "трэцяга шляху".


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дасьледчыкі з краінаў рэгіёну. Пераможцы атрымаюць гранты на правядзеньне навуковых дасьледваньняў цягам 10 месяцаў.

Заяўкі дасылайце на адрас: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it

 

OUR FRIENDS

Третий Путь

SILBA

інфацыйны праект моладзь орг
 
In Actio
 
http://www.liberalclub.biz



стоп-бензин