|
There are no translations available. Фонд Лінды і Гары Брэдлі, ЗША (The Lynde and Harry Bradley Foundation) праводзіць конкурсы праектаў у галіне разьвіцьця пачуцьця грамадзкага абавязку. Праекты могуць быць накіраваныя на любую сфэру грамадзкага жыцьця - эканоміку, палітыку, культуру, грамадзянскую супольнасьць. Яны мусяць прасоўваць грамадзянскую супольнасьць да базавай ідэі выбараў і галасаваньня. Гэта могуць быць праекты, накіраваныя на павялічэньне долі грамадзкага ўдзелу, палітычныя й акадэмічныя дасьледваньні, праекты ў галіне сродкаў масавай інфармацыі і г.д. Геаграфічныя прыярытэты Фонда - краіны СНД. У конкурсе могуць удзельнічаць некамэрцыйныя арганізацыі. Індывідуальны удзел не прадугледжаны. Памер гранта - ад 100 да 550 000 даляраў ЗША. Фонд фінансуе: - правядзеньне штомесячных мерапрыемстваў, - правядзеньне канфэрэнцыяў і сэмінараў, - набыцьцё абсталяваньня, - агульную падтрымку, - стажыроўкі ў межах праекта, - інвэстыцыі, зьвязаныя з праектам, - публікацыі, - дасьледваньні, - стыпэндыі, - разьвіцьцё адукацыйных праграмаў. Тэрміны праёма заявак: 1 сакавіка, 1 ліпеня, 1 верасьня, 1 сьнежня штогод. Перад падачай заяўкі неабходна паслаць у Фонд кароткі папярэдні ліст-запыт з апісаньнем арганізацыі-заяўніка і прапануемага праекта. Больш падрабязна - на сайце: http://www.bradleyfdn.org/ |






Фонд Лінды і Гары Брэдлі, ЗША (The Lynde and Harry Bradley Foundation) праводзіць конкурсы праектаў у галіне разьвіцьця пачуцьця грамадзкага абавязку. 






