|
There are no translations available.
Организатор: Европейская Комиссия Срок подачи документов: c 04.06.2009
Описание: Праграма “Моладзь у дзеянні” – гэта новая праграма Еўрапейскай Камісіі, якая дзейнічае на працягу 2007-2013 гг. Праграма стварае вялізныя магчымасці для маладых людзей, якія хацелі б самаразвівацца і адукоўвацца, знаёміцца з іншымі культурамі, набываць досвед грамадскай дзейнасці.
Адным з найважнейшых кірункаў праграмы “Моладзь у дзеянні” з’яўляецца наладжванне супрацоўніцтва паміж моладдзю з краін-сябровак Эўрасаюзу і Ўсходняй Еўропы і Каўказу (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Расія, Украіна).Так, беларусы ў ліку прадстаўнікоў іншых усходне-еўрапейскіх і каўказкіх краінаў могуць браць удзел у наступных акцыях праграмы:
1. Еўрапейская Валантэрская Дзейнасць (Акцыя 2). У межах гэтай Акцыі маладзёны з краін Еўрасаюзу могуць дзейнічаць у якасці валантэраў ў арганізацыях з Усходняй Еўропы і Каўказу цягам да 1 году. Гэтаксама валантэры з Усходняй Еўропы і Каўказу могуць працаваць у якасці валантэраў у краінах Еўрасаюзу.
2. Маладзёвыя абмены (Акцыя 3.1) прадстаўляе магчымасць групам моладзі з розных краінаў сустрэцца і пазнаёміцца з культурнымі асаблівасцямі адзін аднаго і г.д.
3. Трэнінгі і развіццё сеткавага супрацоўніцтва. Гэты кірунак падтрымлівае адукацыйныя трэнінгі, зьвязаныя з працай з моладдзю, у прыватнасці - абмены досведам, добрай практыкай паміж маладзёвымі лідэрамі, ідэямі праектаў, якія могуць паспрыяць развіццю сеткавага супрацоўніцтва і доўгатэрміновых якасных праектаў.
Прыярытэты праграмы “Моладзь у Дзеянні”:
1- Еўрапейскае грамадзянства (мажлівасць для маладых людзей задумацца над актуальнымі пытаннямі развіцця Еўрапейскага грамадства і стварыць лепшыя ўмовы для актыўнага ўдзелу моладзі ў жыцці іх лакальных супольнасцяў)
2- Культурная разнастайнасць ( павага да культурнай, этнічнай, рэлігійнай разнастайнасці ў Еўропе, барацьба супраць расізму і ксенафобіі)
3- Удзел моладзі ( Заахвоціць маладых людзей быць актыўнымі грамадзянамі і актыўна дзейнічаць ў іх штодзённым жыцці і жыцці іх супольнасцяў )
4- Уключэнне маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі ( фізічнымі, сацыяльнымі, геаграфічнымі, эканамічнымі)
Якім чынам можна узяць удзел у праграме “Моладзь у Дзеянні”?
Можна напісаць праект, падаць яго і, калі ён будзе ўхвалены, атрымаць на яго рэалізацыю грошы. Аднак падаваць праект можа толькі арганізацыя з Праграмных краінаў (спіс іх можна знайсці на пададзеных ніжэй вэб-пляцоўках). Арганізацыі з Беларусі могуць выступаць як партнэры ў такога кшталту праектах..
Падаваць праекты ў Нацыянальныя Агенцыі Праграмы (а такія існуюць ва ўсіх краінах Еўрасаюзуу) можна ў вызначаныя тэрміны, гэта значыць да:
1 лютага , 1 красавіка, 1 чэрвеня, 1 верасня ,1 лістапада
Калі праект будзе ўхвалены, дзейнасць можа быць распачатая не раней, як праз тры месяцы пасля тэрміну падачы заяўкі на фінансаванне праекта.
Рэалізацыя праектаў можа адбывацца як на тэрыторыі краін Еўрасаюзу, так і на тэрыторыі іншых краін (напр., Беларусі).
Аб нефармальнай адукацыі
Гісторыя праграмы пачалася даволі даўно ў 1993 годзе, праграма тады называлася “Моладзь для Еўропы” і за мінулыя гады было арганізавана вялікая колькасць міжнародным моладзевых праектаў. Адзін з галоўных элементаў праграмы гэта нефармальная навучанне. Стваральнікі і шматлікія ўдзельнікі праграмы атрымоўвалі ў працэсе нефармальнага навучання важныя і карысныя навыкі ў разнастайных галінах жыцця.
З часам якасць праектаў паляпшалася, галіны навучання пашыраліся і прыйшоў момант, калі пытанне аб прызнанні нефармальнай адукацыі і навыкаў, якія атрымоўваюць маладыя людзі ў працэсе нефармальнага навучання, стала актуальным і абгрунтаваным.
З гэтага моманту пачалася праца над распрацоўкай так званай “Еўрапейская стратэгія аб ратыфікацыі і прызнанні нефармальнага навучання ў кантэксце праграмы “Моладзь у Дзеянні”.
Гэтая стратэгія імкнецца да дасягнення 3 мэт:
1- Ацэнка уласнага (асабістага) вопыту, атрыманага ў працэсе нефармальнага навучання.
2- Сацыяльнае прызнанне нефармальнага навучання.
3- Працаўладкаванне маладых людзей і працаўнікоў з моладдзю. Прызнанне вопыту. Ведаў і навыкаў.
Для гэтага група экспертаў распрацавала шэраг так званых ключавых кампетэнцыяй, якія могуць быць развітыя ў працэсе нефармальнага навучання:
- камунікацыя на роднай мове
- камунікацыя на замежных мовах
- матэматычныя кампетэнцыі і базавыя кампетэнцыі ў навуцы і тэхналогіях
- сацыяльныя і грамадзянскія кампетэнцыі
- развіццё ініцыятывы і прадпрымальніцкіх здольнасцяў
- культурная дасведчанасць і самавыражэнне
Пачынальна з 2007 года кожны ўдзельнік праектаў у межах праграмы “Моладзь у Дзеянні” мае права атрымаць сертыфікат (YouthPass), які складаецца з 2 частак: апісанне праекта, яго мэтаў і задач, і персанальнае апісанне ўдзельнікам тых навыкаў, якія ёняна развілі падчас праекта.
Больш пра YouthPass можна даведацца тут www.youthpass.eu www.youthandrecognition.eu Пакет документов: Інфармацыю пра праграму “Моладзь у Дзеянні” можна знайсьці на вэб-пляцоўках: http://ec.europa.eu/youth/yia/index_en.html, http://eacea.ec.europa.eu/youth/index_en.htm.
Дзе можна атрымаць дадатковую інфармацыю?
Спецыяльна для прасоўвання і развіцця праектаў праграмы “Моладзь у Дзеянні” ва Ўсходняй Еўропе і Каўказе быў створаны Кантактавы Рэсурсовы Цэнтр SALTO YOUTH у Варшаве.
SALTO імкнецца пашырыць магчымасці супрацоўніцтва паміж арганізацыямі з краінаў Еўрасаюзу і Ўсходняй Еўропы і Каўказу. Дапамога з боку SALTO палягае на пошуку кантактаў, партнэраў і развіцці праектаў з арганізацыямі Еўрасаюзу.
Інфармацыю пра SALTO EECA можна знайсці на вэб-пляцоўках: http://www.salto-youth.net/eeca, https://www.salto-eeca.eu.
Звяртайся да мультыплікатараў!
У краінах Усходняй Еўропы і Каўказа створаная адмысловая сетка мультыплікатараў, якія распаўсюджваюць інфрмацыю і практычны досьвед арганізацыі праектаў у межах праграмы “Моладзь у Дзеянні” у сваіх рэгіёнах.
У Беларусі такая сетка складаецца з чатырох чалавек, якія прэзентуюць свае арганізацыі ў тым ліку і як інфармацыйныя цэнтры пры SALTO EECA:
- Аляксандр Мазуркін, Маладзёвы адукацыйны цэнтр “Фіяльта”,
This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
;
- Алеся Бяленік, ГА “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”,
This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
;
- Вольга Арцюх, Беларускае Моладзевае Грамадскае Аб’яднанне “Новыя твары”,
This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
;
- Яраслаў Алейнік, Ліга добраахвотнай працы моладзі,
This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
.
З дапамогай гэтых людзей можна атрымаць інфармацыю, якая тычыцца дзейнасці ў межах праграмы “Моладзь у Дзеянні”. Таксама можна дамаўляцца з імі пра прэзентацыю Праграмы “Моладзь у Дзеянні” і трэнінгі па развіцці, рэалізацыі і ацэнцы праектаў у яе межах.
Специально для продвижения и развития проектов программы «Молодежь в Действии» в Восточной Европе и Кавказе был создан в 2003 году Контактный Ресурсный Центр SALTO YOUTH в Варшаве.
SALTO стремится расширить возможности сотрудничества между организациями из стран Евросоюза и Восточной Европы и Кавказа. Помощь со стороны SALTO заключается в поиске контактов, партнеров и развитии проектов с организациями Евросоюза.
Информацию про SALTO EECA можно найти на веб-сайтах: http://www.salto-youth.net/eeca, https://www.salto-eeca.eu.
В странах Восточной Европы и Кавказа создана специальная сетка мультипликаторов, которые распространяют информацию и практический результат организации проектов в рамках программы «Молодежьв Действии» в своих регионах.
В Беларуси такая сеть состоит из четырех человек , которые презентуют свои организации в том числе и как информационные центры при SALTO EECA:
- Александр Мазуркин,
- Алеся Беленик
- Ольга Артюх
-Ярослав Олейник
С помощью этих людей можно получить информацию, которая касается деятельности в рамках программы «Молодежь в Действии».
|