|
Конкурс на ўдзел у праграме абмену Community Connections Тэмы праграмаў Community Connections на 2009 год:
1. Разьвіцьцё прафэсыйных асацыяцыяў - травень 2009 году. Апошні тэрмін падачы заявак: 18 лютага 2009 году да 17.00. 2. Роля адвокасі арганізацыяў у грамадзянскай супольнасьці - чэрвень 2009 году. Апошні тэрмін падачы заявак: 6 сакавіка 2009 году да 17.00. 3. Разьвіцьцё мясцовых супольнасьцяў - ліпень 2009 году. Апошні тэрмін падачы заявак: 17 красавіка 2009 году да 17.00. 4. Юрыдычныя паслугі для неабароненых пластоў насельніцтва - жнівень 2009 году. Апошні тэрмін падачы заявак: 19 траўня 2009 году да 17.00. 5. Удасканаляньне сыстэмы першаснай мэдычна-санітарнай дапамогі - верасень 2009 году. Аб абвяшчэньні дадзенай праграмы можна даведацца ў Агенцыі ЗША па міжнародным разьвіцьці не раней за сакавік 2009 году.
За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэл. (017) 210-12-83, дадатковы нумар 4565.
|